Як сонейка ўзыходзіла яшчэ на небасхіл,
Ледзь чутна птушкі спявалі
Дзесьці на дарозе рыцара спыніла
Брудны троль - пачварына злая!
Дванаццаць лепшых коней табе я падару,
імклівых быццам раніцай вецер.
Ніколі не апраналі на спіну ім збрую,
Лепшых ты не знойдзеш у свеце.
Дванаццать водных млынаў атрымаешь ад мяне
Іх жорны, абітыя златам.
Будзеш ты маім? Так ці не?
Калі так-будзем жыць мы багата.
Пан Манэліг, Пан Манэліг, каханым будзь маім
Атрымаеш усе скарбы сусвету!
Належаць буду я табе, а ты – належаць мне
Адкажы мне толькі так, ці не.
Гэй-ка!
А ну-ка!
Танчыць выбегай!
Не, пані Троль! Не, пані Троль! Не, пані Троль, Пачакай!
Шаблю залатую з сонейкам на ёй
Хай трымаюць магутныя рукі
Усялякіх ворагаў - толькі ведай - бей!
Каб у сэрцы не была скрухі.
Калі б магутны крыж быў у сэрцы тваім
Былі б побач з табой мы заўсёды
Але ж твой твар паганы ўсе губіць пачуцці
Чэрці танчаць з табой карагоды
Пачварына схавалась у пячоры ў сваёй,
Загінаючыся ў адзіноце
Пакінецца стагоддзямі накладзены праклён,
Калі мілага побач не будзе.