Хадой, аўтаспынам альбо бізнэс-клясам,
але, калі ласка, вяртайся, вяртайся.
Адкінуўшы ўсё, не марнуючы часу, —
чакаю, чакаю, вяртайся, вяртайся.
Ня мае сэнсу мая «мэдыцына» —
а я чакаю цябе традыцыйна.
Вяртайся да мяне, вяртайся
ранішнім рэйсам, патаемна вяртайся —
адразу ў прайм-тайм, праз авіякасы,
празь неразуменьне, праз нэрвы вяртайся.
Старое жыцьцё пад уключаным прасам
пакінь ненаўмысна; вяртайся, вяртайся…
Ня вернесься ты. Не вагайся. Прынамсі,
я буду чакаць: «Вяртайся, вяртайся».
Пакуль без прычыны, каб, можа быць, проста
і кпіць — і кахаць — і сьмяяцца — і помсьціць.
Вяртайся да мяне, вяртайся
ранішнім рэйсам, патаемна вяртайся —
адразу ў прайм-тайм, праз авіякасы,
празь неразуменне, праз нэрвы вяртайся.